Вы тут

Каля "Беларуськалія" з'явіўся "астральны свет"

Здымаецца кіно / @belaruskali

У Салігорску здымаецца кіно — містычная драма "пра маладога чалавека з няпростым лёсам". Як паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал "Беларуськалія", кіношнікам спадабаліся мясцовыя пейзажы. Здымкі адбываюцца на фоне знакамітых салігорскіх гор (адвалаў солі), якія ў фільме стануць "астральным светам".

У галоўных ролях расійскія акцёры Андрэй Мярзлікін і Павел Табакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.