Каля беларуска-польскай мяжы злавілі чачэнцаў з картай Брэсцкай вобласці
Дваіх чачэнцаў злавілі беларускія памежнікі каля мяжы з Польшчай. Маладыя людзі 27 і 26 гадоў мелі пры сабе мапу дарог Брэсцкай вобласці і збіраліся нелегальна перайсці ў суседнюю краіну. Цяпер чачэнцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай зоны, інфармуе БелаПАН.
Дарэчы, летась сярод затрыманых на тэрыторыі Беларусі чачэнцаў былі выяўленыя 11 чалавек, якія раней бралі ўдзел ва ўзброенай барацьбе супраць расійскіх войскаў у Чачэніі, паведамляе "Інтэрфакс".
Дарэчы, летась сярод затрыманых на тэрыторыі Беларусі чачэнцаў былі выяўленыя 11 чалавек, якія раней бралі ўдзел ва ўзброенай барацьбе супраць расійскіх войскаў у Чачэніі, паведамляе "Інтэрфакс".