Каля $116 млн выдаткуюць на падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве АЭС

На падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве АЭС у Беларусі ў 2010 годзе з бюджэту плануеца накіраваць 320 млрд рублёў (альбо 116 млн долараў). Сродкі на гэтыя працы закладзеныя ў бюджэце. Яны будуць выкарыстаныя на фінансаванне навуковага суправаджэння праекта будаўніцтва станцыі, падрыхтоўку пляцоўкі і інш. Частку сродкаў на гэтыя мэты накіруе Міністэрства энергетыкі. У прыватнасці, 354 млрд рублёў будзе выдзелена з інавацыйнага фонду міністэрства на стварэнне вытворчай базы для будаўніцтва АЭС, паведамляе БЕЛТА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі