Каліноўскі як галоўны вораг Лукашэнкі і ўрокі паўстання 1863 года — эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Рэпрэсіі, распачатыя карнымі структурамі Расійскай імперыі супраць удзельнікаў паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і тых, хто спачуваў паўстанцам, не наўпрост, але вельмі падобныя да рэпрэсій, якія чыніць лукашэнкаўскі рэжым у дачыненні да ўсіх, хто тым ці іншым чынам далучыўся да рэвалюцыі 2020 года альбо выказваў незадаволенасць дзеяннямі рэжыма. Падабенства ў тым, што ў абодвух выпадках рэпрэсіі з асаблівай жорсткасцю прымяняліся да нацыянальна арыентаванай часткі грамадства. Каліноўскі быў ворагам для акупацыйнай адміністрацыі ў 1863 годзе, вораг ён і для прарасійскай адміністрацыі Лукашэнкі.

Чым жыў, як ваяваў, што ствараў, чаго страшыўся і саромеўся, аб чым марыў свет у 1863-ім, і ці была ў яго справа да нашага рэгіёну? Што ў гэтым сэнсе змянілася з таго часу і чаму Каліноўскі стаўся ворагам для Лукашэнкі? Ці існуе такая з’ява ў нашай гісторыі як “генацыд беларускага народа”, у які часы ён здарыўся і хто ў ім вінаваты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі