Калінкіна: Размовы пра закрыццё газет пачаліся пасля выбуху ў метро

Калінкіна: “Я думаю, што тут справа не толькі ў “Народнай волі” і не толькі ў “Нашай Ніве”, улада прагназуе значнае пагаршэнне сітуацыі ў краіне і таму спрабуюць зачыніць пляцоўкі, на якіх людзі маглі б выказацца пра тое, што адбываецца. Гэта падрыхтоўка да сур’ёзнага крызісу ў краіне. І ў нас заўсёды ва ўсім вінаватыя журналісты, таму на першых на журналістаў і наехалі”.

Калінкіна мяркуе, што сваё слова ў абарону выданняў мусяць сказаць чытачы. Бо менавіта для іх і працуюць журналісты:

Калінкіна: “Мы не атрымалі яшчэ тэксту іскавой заявы Мінстэрства інфармацыі. Але калі зыходзіць з паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, размова ідзе аб закрыцці выданняў. Гэта вельмі сур’ёзна. Я думаю, гэта тая сітуацыя, калі беларусы, калі грамадскасць павінна сказаць сваё слова — ці патрэбныя ім незалежныя газеты. Бо мы не самі для сябе працуем, мы працуем для людзей. Калі людзям газеты патрэбныя, то зараз надыйшоў час сказаць пра гэта”.

Журналістка кажа, што закрыццё "Нашай Нівы" і "Народнай Волі" можа стаць знакам для для іншых незалежных СМІ, каб яны ўвялі самацэнзуру.

Калінкіна: “Дарэчы, размовы пра гэта пачаліся проста адкрытым тэкстам пасля выбуху ў мінскім метро. Тады самыя розныя чыноўнікі проста пагражалі, каб людзі не пісалі ніякія іншыя версіі, акрамя афіцыйных прэс-рэлізаў”.

На думку Калінкінай, чым горшая сітуацыя будзе ў нашай краіне, тым большы будзе ціск на журналістаў.

Фота: nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі