Ізраіль нанёс авіяўдары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа

 Ізраіль нанёс авіяўдары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа

Ізраільскія самалёты нанеслі авіяўдары па аб'ектах руху ХАМАС у сектары Газа. Як адзначае BBC, гэта адбылося пры нарастанні напружанасці паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Канфлікт паміж арабамі і габрэямі не сціхае ўжо другі тыдзень.

Як заяўляюць ўлады Газы, ахвярамі авіяўдару сталі два чалавекі — цяжарная жанчына і яе дачка. Чатыры чалавекі атрымалі раненні, яшчэ трое, як мяркуецца, знаходзяцца пад заваламі дома.

Прадстаўнікі ізраільскай арміі кажуць, што ваенна-паветраныя сілы атакавалі два склады са зброяй, якія належаць руху ХАМАС. Гэта быў адказ Ізраіля на дзве ракеты, запушчаныя палесцінцамі ў пятніцу і суботу. Адна ракета ўзарвалася на ізраільскай тэрыторыі, не прычыніўшы нікому шкоды, другую збіла ізраільская сістэмай супрацьракетнай абароны.

У апошнія тыдні сутычкі паміж палестынцамі і ізраільцянамі сталі больш частымі. У мінулую нядзелю паліцыя Ізраіля абмежавала для палестынцаў доступ у Стары горад Ерусаліма, дзе знаходзіцца, у прыватнасці, святая для мусульман мячэць Аль-Акса. Перад гэтым адбыліся два кровапралітныя напады на мінакоў-ізраільцян. У адным выпадку двух ізраільцян зарэзалі насмерць.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі