Вы тут

Ізраіль адмовіўся абслугоўваць самалёты "Белавія"

Ізраіль забаніў самалёты "Белавіі" / Еўрарадыё

Ізраіль не будзе абслугоўваць самалёты "Белавіі". Праз гэта кампанія вымушаная адмяніць рэйсы ў Тэль-Авіў аж да канца летняга сезону — да 27 кастрычніка 2022 года.

Ізраіль прыняў такое рашэнне, хаця першапачаткова, 15 траўня 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджаны рэйсы па новым раскладзе.

"На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы з якіх быў запланаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне", —  пракаментаваў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.