Вы тут

"Іслач" не дала абыграць сябе піцерскаму "Зеніту": 1:1

livesport.ru

Пецярбургскі "Зеніт" не змог абыграць нашу "Іслач" падчас таварысцкага футбольнага матчу ў Турцыі. Сустрэча завяршылася ўнічыю — 1:1. 

Лік адкрыў абаронца "Іслачы" Аляксандр Папуш на 29-й хвіліне, піша sport.tut.by. Лік зраўняў фарвард "Зеніта" Себасцьян Дрыусі на 51-й хвіліне другога тайму. 

Паядынак "Зеніту" і "Іслачы" разам са сваім трэнерскім штабам наведаў галоўны трэнер зборнай Расіі Станіслаў Чарчэсаў.

22 лютага ў 16:00 "Зеніт" сустрэнецца з мінскім "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.