ІП сёння масава ідуць у міністэрства па падатках і зборах
![ІП сёння масава ідуць у міністэрства па падатках і зборах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/akcia_ip2-8ktyq.jpg.webp?itok=90wyNkl3)
14 сакавіка ў Мінску плануецца масавы паход прадпрымальнікаў у міністэрства па падатках і зборах. Яны збіраюцца перадаць заявы з патрабаваннем адмены ўказа кіраўніка дзяржавы № 222, які патрабуе гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці толькі з сертыфікатамі. З-за гэтага патрабавання сёлета значная частка індывідуальных прадпрымальнікаў спыніла працу.
Чакаецца, што сёння а 13-й да будынка міністэрства па вуліцы Савецкай (а гэта недалёка ад Дома ўраду) прыйдуць не толькі ІП з Мінска, але і з рэгіёнаў. Яны планавалі правесці вулічную акцыю (Марш прадпрымальнікаў), але ўлады не далі на яе дазволу.
Як паведамляла Еўрарадыё, з заклікам да індывідуальных прадпрымальнікаў прыйсці сёння да міністэрства па падатках і зборах нядаўна звярнуўся Анатоль Шумчанка, лідар Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". "Не чакай пакуль падатковая прыйдзе да цябе на месца, лепш прыйсці да яе ўсім разам і выказаць сваю пазіцыю, каб з намі лічыліся!", — напісаў ён у Facebook. З тэкстам заявы, якую збіраюцца пісаць ІП, можна азнаёміцца тут.
Шумчанка: Заявы пра зніжэнне штрафаў для ІП гучаць здзекліва
![ІП сёння масава ідуць у міністэрства па падатках і зборах](/sites/default/files/paragraphs/image/gi-18683-94068-big.jpg)