Іосуб: Курс у 14 тысяч за долар варта чакаць у самы бліжэйшы час

Ад 6 студзеня ў Беларусі зніжаецца да 10% камісійны збор пры набыцці валюты насельніцтвам. Паралельна на таргах долар падаражэў адразу на 840 рублёў — з 11 900 да 12 740 рублёў. Курс еўра вырас на 770 рублёў — да 15 230. На сённяшні дзень збор пры куплі валюты складае 20% (да 30 снежня — 30%).

Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб мяркуе, што эканамічнае кіраўніцтва, відаць, згоднае з тым, што ад множнасці курсаў варта пазбаўляцца як мага хутчэй. Два крокі ў гэтым кірунку ўжо зробленыя. Застаўся яшчэ адзін — яшчэ раз падняць курс валют і цалкам адмовіцца ад збору.

Іосуб: “Відавочна, што гэта адбудзецца, калі курс долара будзе складаць каля 14 тысяч. Магу выказаць здагадку, што гэта адбудзецца ў самы бліжэйшы час. Лютага чакаць не давядзецца”.

Эксперт адзначае, што сыход ад множнасці курсаў прынясе нашмат больш карысці і пакупнікам валюты, і яе прадаўцам.

Фота — myfin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі