Інтэрпол: што рабіць, калі беларускі рэжым унёс вас у базу вышуку?

Інтэрпол: што рабіць, калі беларускі рэжым унёс вас у базу вышуку?

13 верасня ў Польшчы мясцовымі праваахоўнікамі быў затрыманы беларускі актывіст Макарый Малахоўскі. Як высветлілася, нагодай для затрымання стала ўнясенне Малахоўскага ў базу міжнароднага вышуку Інтэрпола беларускімі сілавікамі. Што праўда, вечарам таго ж дня беларус выйшаў на волю, а польскія праваахоўнікі запэўнілі, што выдаваць яго беларускаму рэжыму не будуць.


Якія пагрозы для палітычных уцекачоў з Беларусі мае ўнясенне іх у вышуковую базу Інтэрпола? Ці ёсць гарантыя, што выдачы па такіх “палітычных запытах” не будзе? Як дамагчыся таго, каб тваё імя з гэтай базы выкраслілі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць Макарый Малахоўскі і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, адвакт, які спецыялізуецца на пытаннях экстрадыцыі і Інтэрпола Алесь Міхалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі