Індыі больш не будзе, спякотнае лета працягваецца — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін 

Кароткі агляд сусветных навін  / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Індыі не падабаецца назва “Індыя”, а ўладам Капенгагена — продаж марыхуаны (вось гэта нечаканнасць!).

Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.  

Не Індыя, а Бхарат!

Дзейны ўрад Індыі збіраецца змяніць афіцыйную назву краіны на Бхарат. Адпаведную рэзалюцыю могуць разгледзець на спецыяльнай сесіі парламента, якая пройдзе з 18 па 22 верасня, піша індыйскае выданне Times Now са спасылкай на свае крыніцы.

Гэтыя звесткі ўскосна пацвердзіў кіраўнік партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс Джайрам Рамеш. У сваім твітары ён адзначыў, што афіцыйныя запрашэнні на вячэру ўдзельнікаў саміту G20 (вячэра адбудзецца 9 верасня) ад прэзідэнта Індыі былі адпраўленыя за подпісам "Прэзідэнт Бхарата" замест звычайнага "Прэзідэнт Індыі".

Пасля гэтага яшчэ некалькі вядомых індыйскіх палітыкаў выказаліся ў твітары ў падтрымку такога перайменавання.

 

Індыі больш не будзе, спякотнае лета працягваецца  — #ІхНоравы
Пушэр-стрыт / Associated Press

Яе просьба прагучала пасля таго, як у мінулым месяцы ў Хрысціяніі з агнястрэльнай зброі быў забіты 30-гадовы мужчына і яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні на фоне канфлікту паміж двума бандамі. Гэтыя падзеі падштурхнулі жыхароў папулярнай турыстычнай славутасці запатрабаваць закрыцця так званай Пушэр-стрыт.

"Я хацела б заклікаць не толькі жыхароў Капенгагена, але таксама сотні тысяч турыстаў і многіх новых замежных студэнтаў, якія толькі што пераехалі ў Капенгаген, трымацца далей і не купляць марыхуаны ці іншых наркотыкаў на Пушэр-стрыт... Хопіць падтрымліваць цынічныя банды!", — заявіла мэр дацкай сталіцы.

Хрысціянія — гэта неафіцыйная самакіравальная камуна, размешчаная ў Капенгагене. У 1960-х гадах сталічныя сквотары пачалі займаць тут закінутыя пасля Другой сусветнай вайны казармы і прылеглыя да іх рэшткі абарончых валаў.

У верасні 1971 года пасяленцы абвясцілі тут Свабодны горад з уласным сацыялістычным укладам. І хоць паліцыя некалькі разоў спрабавала іх выселіць, выніку гэта не прынесла: тэрыторыя была вялікай, а сквотараў было вельмі шмат. У выніку пытанне аб камуне ўзнялося на ўрадавым узроўні, і ў 1972 годзе Хрысціянія заключыла пагадненне з Міністэрствам абароны аб аплаце электраэнергіі і вады, атрымаўшы статус "сацыяльнага эксперыменту".

Сёння галоўная пешаходная вуліца Хрысціяніі — Пушэр-стрыт — лічыцца цэнтрам капенгагенскага наркагандлю: за межамі гэтай вуліцы гандляваць наркотыкамі забаронена. У цэлым па Даніі ўжыванне марыхуаны дазволена толькі ў медыцынскіх мэтах.

Мы перажылі самае спякотнае лета ў гісторыі

Метэаралагічнае агенцтва ААН паведамляе, што Зямля перажыла самае спякотнае лета ў Паўночным паўшар'і за ўсю гісторыю назіранняў. Рэкордна гарачым аказаўся жнівень, які завяршыў сезон жорсткіх і смяротных тэмператур.

Індыі больш не будзе, спякотнае лета працягваецца  — #ІхНоравы
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

Як паведамляецца, мінулы месяц быў не толькі самым гарачым жніўнем, калі-небудзь зафіксаваным вучонымі з дапамогай сучаснага абсталявання, але і другім самым гарачым месяцам пасля ліпеня 2023 года.

Жнівень быў прыкладна на 1,5 градуса па Цэльсіі цяплейшым, чым у сярэднім. Паведамляецца, што Сусветны акіян, які займае больш за 70% паверхні Зямлі, таксама быў самым гарачым за ўвесь час назіранняў. Тэмпература складала амаль 21°C.

"Пачаўся кліматычны крызіс", — заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Па дадзеных навукоўцаў, на дадзены момант 2023 з'яўляецца другім самым гарачым годам за ўсю гісторыю назіранняў пасля 2016 года.

Універсітэт штата Мэн паведамляе, што дзённыя тэмпературы верасня таксама на дадзены момант вышэйшыя, чым назіраліся раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі