Ілжэ-прадпрымальнікам налічылі 2 мільярды рублёў падаткаў

Ён угаварыў двух жыхароў Кобрына і трох жыхароў Баранавічаў зарэгістравацца ў якасці прадпрымальнікаў і паабяцаў за гэта грашовую ўзнагароду. Фіктыўныя “іпэшнікі” перадалі рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і атрыманыя таварныя накладныя расійскаму партнёру і ён пачаў раскручваць свой бізнэс праз падстаўных асобаў, піша газета “Кобрынскі веснік”.



Падаткі пры гэтым ніхто плаціць не збіраўся.



У выніку фінансавая міліцыя выявіла ў фіктыўных прадпрымальнікаў запазычанасць па плацяжах у дзяржбюджэт на суму больш за два мільярды рублёў. Беларусы тут жа здалі свайго прыяцеля, і праваахоўнікі распачалі ў дачыненні да расіяніна крымінальную справу.


Махляра можа чакаць пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі