Ілля Івашка не прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў Індыі
![Ілля Івашка не прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў Індыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_1534145150_313829_big.jpg.webp?itok=UpJhxsZD)
Ілля Івашка не прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў Індыі. У паядынку 1/8 фіналу 24-гадовы беларускі тэнісіст на тай-брэйку выйграў у француза Жыля Сімона першы сэт (7:6), але прайграў два наступныя (2:6, 1:6). Сустрэча працягвалася дзве з паловай гадзіны. Адзначым, што беларус — 91-я ракетка свету, яго сапернік — 30-ы ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
А вось беларускія тэнісісткі парадавалі. Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні, а Аляксандра Сасновіч — у Брысбене.