Ілан Маск назваў сябе “абсалютыстам у пытанні свабоды слова”
Ілан Маск / Daniel Oberhaus
Ілан Маск адмовіўся блакаваць расійскія навіны сваёй спадарожнікавай сістэме Starlink.
“Мы не будзем гэтага рабіць, хіба што пад руляй пісталета. Прабачце, што я абсалютыст свабоды слова”, — напісаў Маск у Твітары.
Starlink has been told by some governments (not Ukraine) to block Russian news sources. We will not do so unless at gunpoint.
— Elon Musk (@elonmusk) March 5, 2022
Sorry to be a free speech absolutist.
Як ён кажа, паказаць на патрэбу блакавання яму паспрабавалі “некаторыя ўрады”. Маск падкраслівае, што ўрада Украіны ў гэтым спісе няма.
Але далёка не ўсе такія прыхільнікі поўнай свобды словы, як Ілан Маск. У тым ліку, у Расіі, якая спрабуе спаборнічаць з буйнымі кампаніямі па колькасці заблакаваных медыя.
Так, Ютуб заблакаваў у ЕЗ каналы RT і Sputnik. У краінах ЕЗ таксама заблакавалі і тэлеграм-каналы гэтых выданняў.
У Расіі ахвярамі вайны ўжо сталі шэраг выданняў. Там заблакавалі расійскія сайты New Times, "Крым. Рэаліі", рускамоўную версію “Інтэрфакс-Украіна”, украінскія сайты “Гордан”, “Карэспандэнт”, “Украінская праўда”, сайт тэлеканала “Настоящее время”. Таксама Раскамнагляд заблакаваў адзін тэкст “Новай газеты” і запатрабаваў выдаліць іншыя матэрыялы, у якіх вайну ва Украіне клічуць вайной, а не “спецаперацыяй”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.