Вы тут

І зноў на капейку: у Беларусі з 19 студзеня даражэе паліва

euroradio.fm

Аўтамабільнае паліва з 19 студзеня 2020 года ізноў даражэе на 1 капейку. Гэта ўжо трэцяе падаражэнне ў гэтым годзе. Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма",  кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубль 67 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубль 77 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубль 99 капеек, ДТ — 1 рубль 77 капеек.

У 2019 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павялічваліся 28 разоў. У 2018 годзе на адно павышэнне менш — 27.

"Белнафтахім" тлумачыць павелічэнне кошту паліва ростам цаны на нафту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.