Хуліганы падпалілі машыны ў Мінску

А 3.20 у дзяжурную частку МНС паведамілі, што ў двары гарыць аўтамабіль. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, палыхала адразу некалькі машын.



Пазней высветлілася, што спачатку невядомыя падпалілі аўтамабіль “Фольксваген-Пола” 2013 года выпуску, а пасля агонь перакінуўся на суседнія чатыры машыны — “Фольксваген-Бора”, “Мерседес-124”, “Фольксваген-Пасат” і “БМВ-520”.



Цяпер шукаюць вінаватых у падпале, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі