Хто пойдзе на "Камяніцу" задарма?

Пераможцам конкурсу, які мы зладзілі разам з арганізатарамі фестывалю, мы абяцалі ажно 5 запрашальнікаў не толькі на сам фэст, але і на закрытую прэ-паці "Сяброўская вячэра", на якой можна будзе ўбачыць выступы гуртоў "Палац", "Аляксандра і Канстанцін" ды Shuma. Прэтэндэнты на тое, каб трапіць на самую чаканую беларускую фолк-тусоўку года мусілі адказаць на колькі пытаннечкаў нашага тэста. 
 
Ці то тэст аказаўся занадта лёгкім, ці то наша аўдыторыя складаецца пераважна з фанатаў фолк-музыкі, але удзельнікі, якія на ўсе пытанні адказалі правільна — не рэдкасць.
 
Ужо першы ж канкурсант Уладзімір Грыбчанка выбівае 100 адсоткаў! Ён, вядома, атрымлівае запрашальнік на 2 асобы. Наступны беспамылковы пераможца Zhenya Vegas таксама атрымлівае запрашальнік на 2 асобы. Трэцяе месца займае Constantine Larionov: ён таксама адказаў на ўсе пытанні правільна, але даслаў сваю конкурсную працу крыху пазней. 
 
Запрашальнікі на фэст можна будзе забраць заўтра цягам усяго дня ў мінскай рэдакцыі Еўрарадыё (вул. Карла Маркса, 15 - 403).
Віншуем усіх пераможцаў!
 
Глядзі правільная адказы на тэст!

1. У гэтым годзе фестываль "Камяніца" праводзіцца ў 5 раз. 

2. Гэты гурт пакуль яшчэ не станавіўся хэдлайнерам фэста:

Б) Вопли Видоплясова

3. Гэты музыка ўжо запомніўся па папярэдніх "Камяніцах", а ў гэтым годзе прэзентуе на фэсце свой новы праект, які ў Беларусі пакуль не засвяціўся:

Б) Андрэй Палаўчэня

4. Адзначце гурт, удзельнікі якога праехалі на роварах каля 7000 кіламетраў, збіраючы аўтэнтычныя песні для свайго рэпертуару: 

Б) Фолкнери

5. Гэты замежны гурт умудрыўся стаць аўтарам найлепшага беларускага музычнага альбому 2012 года па меркаванні замежных жа экспертаў:

В) ДахаБраха

6. Па-за фестывальнай праграмай на "Камяніцы" можна будзе ўбачыць (магчыма, правільных адказаў некалькі): 

А) Калдуны бульбяныя з мясам

Б) Калдуны мучныя з мясам 

7. Чым займаюцца ўдзельнікі сёлетняй "Камяніцы" па-за фестывальным жыццём (супаставіць варыянты з двух слупкоў):

1. Алег Хаменка - Б) Выкладае культуралогію ў ВНУ

2. Зміцер Сасноўскі -  В) Выдае кнігі і часопіс пра дударства ў Беларусі

3. Гурт Guda - Д) Выкладае ў школе традыцыйнага мастацтва

4. Андрэй Палаўчэня - А) Займаецца кранія-сакральнай астэапатыяй

5. Руся - Г) Аб'яўляе прыпынкі ў сталічных аўтобусах

 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі