Хлопцы ў Слуцку тройчы абкрадалі адну і тую ж краму

Хлопцы ў Слуцку тройчы абкрадалі адну і тую ж краму

У Слуцку праваахоўнікі затрымалі двух юнакоў, якія тройчы абкрадалі краму бытавых тавараў "Востраў чысціні" на вуліцы Тутарынава, піша kurjer.info.

Аднаму з іх 21 год, хлопец ужо мае судзімасць (на сёння знятую). Другому толькі ўвосень споўніцца 16 гадоў, ён яшчэ вучыцца ў школе. На абодвух Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж. Юнакам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Першы раз крама сталя ахвярай іх нападу напрыканцы 2018 года. У ноч на 24 лістапада хлопцы выбілі шыбы і вынеслі з крамы сейф. Дапамагло ім тое, што ні сігналізацыі, ні відэакамераў у краме не было. Шкода была ацэненая на суму больш за 1000 рублёў.

Потым перад Новым годам старэйшы з хлопцаў зноў залез у краму: высадзіў шыбу і вынес бытавыя тавары.

У ноч на 9 студзеня маладыя людзі наведалі краму трэці раз — цяпер зноў удваіх. Крадзены тавар узяў на захаванне старэйшы з таварышаў.
 
Сёе-тое з крадзенага хлопцы падарылі бацькам, а астатняе раздалі знаёмым і сябрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі