Хлопчыка, які тануў у Свіслачы, выпісалі з лякарні
Дзевяцігадовага Антона, выратаванага са Свіслачы, 15 лістапада выпісалі з лякарні, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".
Па словах галоўнага лекара 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Ларыса Сячко, папярэдняе рашэнне пра выпіску было прынятае яшчэ 13 лістапада. Хлопчык прабыў у лякарні тыдзень.
"Усе жыццёва важныя функцыі арганізма адноўленыя. Паказанні гемадынамікі стабільныя: у хлопчыка нармальныя артэрыяльны ціск, дыханне, пульс. Няма зменаў у нервовай сістэме. Добра аднавілася маўленне", — канстатавала загадчыца педыятрычнага аддзялення №2 (для кардыялагічных хворых) 2-й гарадской дзіцячай клінікі Ірына Строгая.
Як паведамлялася раней, хлопчык трапіў у лякарню 28 кастрычніка. У раёне вуліцы Даўмана Антон зваліўся ў Свіслач. З вады яго выцягнуў 15-гадовы першакурснік Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў. Калі хлопчыка перадалі медыкам, ён быў без дыхання і сэрцабіцця.
Некалькі дзён дзевяцігадовы хлопчык прабыў у коме. Але ўжо 2 лістапада выйшаў з яе, пачаў дыхаць самастойна і быў адключаны ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.