Хэдлайнерамі фестывалю "Мост" стануць ДДТ і Skillet

Хэдлайнерамі фестывалю "Мост" стануць ДДТ і Skillet

Легендарныя расійскія рокеры ДДТ і амерыканскія намінанты на "Грэмі" Skillet стануць хэдлайнерамі сёлетняга фестывалю "Мост". Апроч іх на фэсце выступяць беларусы "Дай Дарогу!" і Super Besse, расійскія гурты "Ночные снайперы", 7000$, "Рекорд Оркестр" і вядомыя сваім відэа "Knok Кnok" з мільёнамі праглядаў украінцы Brunettes shoot Blondes.

На сёння квіток на "Мост" каштуе 500 тысяч. Арганізатары папярэджваюць, што кошт квітка будзе ўзрастаць па меры набліжэння даты мерапрыемства.

Нагадаем, фестываль "Мост-2016" будзе праходзіць 2 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам з 15.00 да 23.00. Без камісіі квіткі можна набыць на сайце арганізатараў фэсту atomenter.by, на сайтах білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі