Вы тут

Хакеры атрымалі дадзеныя амаль 30 млн карыстальнікаў Фэйсбука

Фота з адкрытых крыніцаў

Хакеры атрымалі дадзеныя амаль 30 мільёнаў карыстальнікаў Фэйсбука — такімі былі наступствы кібератакі, якая здарылася ў канцы верасня. Адміністрацыя сацыяльнай сеткі высветліла, што спачатку хакеры атрымалі ключы доступу 400 тысяч карыстальнікаў — змаглі пабачыць іх спісы сяброў і групах, імёны апошніх суразмоўцаў у месенджары і часам змест некаторых паведамленняў.

Затым яны скралі ключы доступу да акаунтаў 30 мільёнаў чалавек, якія былі сябрамі ўладальнікаў 400 тысяч узламаных акаунтаў. У 15 мільёнаў з іх зламыснікі пабачылі імёны і кантактныя дадзеныя, а яшчэ у 14 мільёнаў — пол, мову, статус стасункаў, працу, адукацыю, выкарыстаны гаджэт і іншыя дадзеныя. Дадзеныя яшчэ мільёна чалавек хакеры не атрымалі.

Раней кампанія Фэйсбук абвясціла пра новую ўцечку дадзеных карыстальнікаў, якая здарылася ў канцы верасня. Тады было вядома, што кібератака закранула 50 мільёнаў карыстальнікаў, але не паведамлялася, ці нанеслі ім нейкую шкоду, піша meduza.io