Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі падольскі "Віцязь" — 4:2

Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі падольскі "Віцязь" — 4:2

22 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ сустракаліся ў гасцях з падольскім "Віцязем". Сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай "зуброў" — 4:2 (1:1, 1:1, 2:0).

Лік у гульні адкрыў Марыё Кемпе з "Віцязя" на 1-й хвіліне. Толькі на 14-й хвіліне Раян Веске здолеў забіць шайбу ў адказ. У другім перыядзе каманды зноў абмяняліся шайбамі: на 25-й хвіліне ў "Віцязя" забіў Максім Афінагенаў, а на 32-й Пол Шчыхура выраўняў лік.

А вось у апошняй траціне сустрэчы дынамаўцы апынуліся безумоўна мацнейшымі. На 44-й хвіліне Раян Гундэрсан выводзіць "зуброў" наперад. А на 52-й Раян Веске рэалізоўвае большасць і забівае апошнюю шайбу матча. Пад гукі фінальнай сірэны дынамаўцы сышлі з перамогай — 4:2.

У аўторак, 24 лістапада, мінчукоў чакае сустрэча са "Слованам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі