Хакеіста зборнай Беларусі Дзмітрыя Мялешку запрасілі ў "Спартак"

Форвард хакейнай зборнай Беларусі Дзмітры Мялешка працягне кар'еру ў маскоўскім "Спартаку".
Ужо сёння ўвечары ён адпраўляецца ў расійскую сталіцу, дзе падпіша гадавы кантракт. Праўда, апошнім часам справы ў расійскай каманды не вельмі добрыя. Мінулы сезон з-за фінансавых праблем “Спартак” быў вымушаны прапусціць. Год ішло рэфармаванне клуба і перадача яго новым гаспадарам. Месца ў элітным дывізіёне, нягледзячы на гадавую адсутнасць, за "Спартаком" захавалася.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі