Вы тут

Гульцоў, якія без паважнай прычыны не з’явіліся ў зборную, чакаюць санкцыі

Максім Рыжанкоў. Фота: БЕЛТА

Гульцоў, якія без паважнай прычыны не з’явіліся ў нацыянальную зборную, чакаюць санкцыі. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў, што “прадстаўляць гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах — адказная місія, давяраць якую неабходна сапраўды мацнейшым на дадзены момант гульцам”, інфармуе прэс-служба БФФ.

У каментары “Прессболу” Рыжанкоў патлумачыў сітуацыю так: “Калі спартовец заявіў пра гатоўнасць выступаць за нацыянальную каманду і быў афіцыйна ў яе залічаны, то ён заключае адпаведны гадавы кантракт. Па ўмовах гэтага кантракту, з аднаго боку, ён штомесяц атрымлівае заробак, з другога — абавязаны прыбываць на зборы і ўдзельнічаць ва ўсіх матчах нацыянальнай каманды. І калі Мінспорту і федэрацыя баскетбола свае абавязацельствы выконваюць у поўным аб'ёме, то чаму іх не павінен выконваць спартсмен? Таму я і кажу, што непрыезд ў зборную без паважнай, падкрэслю, прычыны можа пацягнуць законныя меры ўздзеяння. Гэта, дарэчы, адпавядае рэгламенту міжнароднай федэрацыі. Там прапісана, што гульцам, якія не прыязджаюць у зборную без дастатковых падстаў, можа быць адмоўлена ў праве ўдзельнічаць у любых спаборніцтвах пад эгідай ФІБА”.

Як бачым, заява Максіма Рыжанкова адносіцца пакуль толькі да баскетбола.

Фота: ria.ru