"Грыфоны" разграмілі "Металург", Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы
!["Грыфоны" разграмілі "Металург", Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_30c20a5b7df8f2874325837700511dab_703582.jpg.webp?itok=tIzrEOXW)
Мінскія "Грыфоны" разграмілі жлобінскі "Металург" — 12:3, Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, закінуў дзве шайбы і зрабіў адну выніковую перадачу, інфармуе БЕЛТА. Гэта быў стартавы паядынак фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў дывізіёне А ў старэйшай узроставай групе.
Летась турнір выйгралі "Грыфоны".
Фота: БЕЛТА