Гродзенскія ўлады адмовілі ў правядзенні Дня Волі на галоўнай плошчы горада

Гродзенскія ўлады не дазволілі адзначыць Дзень Волі на галоўнай плошчы горада. Заяўку падавала гарадская арганізацыя Партыі БНФ.  Намесніца старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова не давала адказу да апошняга ўсталяванага законам дня, спасылаючыся на хваробу, аднак у выніку адмовіла. Матывацыя ўладаў: Савецкая плошча не ўваходзіць у афіцыйны спіс месцаў, вызначаных гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Прытым кіраўніцтва гарадской арганізацыі Партыі БНФ зазначае, што самі ўлады і падначаленыя ім НДА ладзяць масавыя акцыі на цэнтральнай плошчы горада. Пакуль дэмакраты горада раяцца, які з альтэрнатыўных варыянтаў правядзення Дня Волі абраць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі