Вы тут

Гродзенец знік разам з сынам

Вітольд і Міхаэль Якімчыкі / Прэс-служба Следчага камітэта

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па факце знікнення гродзенца і яго сына, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Увечары 28 кастрычніка ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна. Жанчына распавяла, што яе былы муж каля 11:30 таго дня забраў іх агульнага сына з дзіцячага садка. Пасля гэтага абодва яны зніклі ў невядомым напрамку.

Праваахоўнікі адразу ж пачалі пошукі, але вынікаў гэта пакуль што не дало. 7 лістапада Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення 44-гадовага Вітольда Якімчыка і яго 5-гадовага сына Міхаэля

Паведамляюцца прыкметы зніклых. 
 
Міхаэль Якімчык: 5 гадоў, рост 120 см, нармальны целасклад, валасы светла-русыя. Быў апрануты ў сінюю куртку і плямістую камізэльку, сінюю шапку з кутасам, шэрыя трыкатажныя штаны і сінія красоўкі.

Вітольд Якімчык: 44 гады. Быў апрануты ў ярка-сінюю куртку з капюшонам, цёмна-сінія штаны, сінія красоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.