Green Day сыграюць віртуальны канцэрт, паглядзець яго змогуць і беларусы

Green Day адыграюць бясплатны канцэрт. На ім панк-рокеры прэзентуюць новы студыйны альбом “21st Century Breakdown”.
Выступ адбудзецца 19 траўня ў нью-ёркскай зале Webster Hall. На яго трапяць толькі 300 чалавек, якія перамаглі ў адмысловым конкурсе.

Астатнія фанаты Green Day змогуць убачыць канцэрт гурта віртуальна. Яго ў анлайнавым рэжыме будзе трансляваць сервіс MySpace, інфармуе New Musical Express.

Фота: greendayvideos.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі