Гран-пры "Славянскага базару" атрымаў Адзільхан Макін з Казахстана

Гран-пры "Славянскага базару" атрымаў Адзільхан Макін з Казахстана

Гран-пры XXVIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на "Славянскім базары ў Віцебску" заваяваў прадстаўнік Казахстана Адзільхан Макін. Як перадае БЕЛТА, узнагароду пераможцу ўрачыста ўручаць сёння на гала-канцэрце закрыцця.

Па выніках двух конкурсных дзён казахстанскі спявак набраў 178 балаў, адарваўшыся ад канкурэнтаў. Яму ўручаць узнагароду "Ліру" і прэмію ў 20 тысяч долараў.

За першае месца змагаліся Георгій Путкарадзе з Грузіі ды Ілай з Ізраіля — кожны з іх набраў 171 бал. Палажэнне конкурсу забараняе дзяліць першую прэмію. Старшыня журы Тамара Гвердцытэлі свой дадатковы голас аддала грузіну — ён і стаў лаўрэатам першай прэміі (15 тысяч долараў).

Ілай і беларус Ваня Зданюк атрымалі другую прэмію (5 тысяч долараў кожнаму) і спецпрыз.

Трэцяя прэмія дасталася расіяніну Івану Дзятлаву і ўкраінцу Дзмітрыю Бабаку з Украіны. Лаўрэаты атрымалі спецыяльны прыз і 5 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі