Грамадзянін Германіі падмануў даверлівых мінчукоў на 40 тысяч долараў

Грамадзянін Германіі падмануў даверлівых мінчукоў на 40 тысяч долараў

Мінскія міліцыянты затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Германіі. Мужчыну падазраюць у махлярстве ў дачыненні да грамадзян як Беларусі, так і Германіі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына прыехаў у Беларусь у лістападзе 2017 года ў рамках бязвізавага ўезду. У Мінску ён адкрыў фірму па вырабе хат і лазняў з драўлянага бруса. Але, паводле звестак міліцыянтаў, мужчына браў перадаплату ў даверлівых мінчукоў, аднак не выконваў свае абавязанні. У міліцыю звярнуліся ўжо 15 пацярпелых жыхароў Мінска і Мінскай вобласці. Папярэдне сума шкоды склала больш за 40 тысяч долараў.

Таксама замежнік знайшоў сабе іншую крыніцу прыбыткаў. Ён знаёміўся з разведзенымі адзінокімі мінчанкамі, якім абяцаў сумесную шчаслівую будучыню, і прасіў пазычыць грошы на бізнес. "Месцам палявання" ён абіраў цырульні, рэстараны, гандлёвыя цэнтры і г.д. Напрклад, у адной з мінчанак ён пазычыў 6000 долараў, якія так і не вярнуў. Другую папрасіў аформіць тэлевізар у растэрміноўку на яе імя, а сам тэлевізар падарыў яшчэ адной прыяцельцы.  

На мужчыну пачалі крымінальную справу за махлярства. 

Аператыўнікі выявілі, што мужчына абвешчаны ў рэгіянальны вышук у Германіі (у міжнародны вышук яго не абвяшчалі). На тэрыторыі ФРГ яго падазраюць таксама ў махлярстве: там ён таксама меў фірму і некалькі падманутых закаханых жанчын.

Грамадзянін Германіі падмануў даверлівых мінчукоў на 40 тысяч долараў
Фота: guvd.gov.by
Грамадзянін Германіі падмануў даверлівых мінчукоў на 40 тысяч долараў
Фота: guvd.gov.by
Грамадзянін Германіі падмануў даверлівых мінчукоў на 40 тысяч долараў
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі