Гомельскі абласны суд адмяніў высылку з Беларусі ўкраінца Працэнкі

Гомельскі абласны суд адмяніў высылку з Беларусі ўкраінца Працэнкі

Калегія Гомельскага абласнога суда 7 лютага адмяніла высылку з Беларусі ўкраінца Сяргея Працэнкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў юрыст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак

Шматдзетнага бацьку вырашылі выслаць на тры гады з краіны за парушэнне — з'яўленне на вуліцы ў нецвярозым выглядзе. У жыхара Буда-Кашалёўскага раёна Працэнкі трое малых дзяцей. 

За апошнія два месяцы тры рашэнні пра высылку мужчын за межы Беларусі скончыліся самагубствам. Усе трое былі расіянамі, якія працяглы час жылі ў нашай краіне. У Расіі, куды іх высылалі, у мужчын не было нічога. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі