"Гомель" і "Нёман" згулялі ўнічыю ў 14-м туры чэмпіянату Беларусі

Унічыю 2:2 згулялі ў 14-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе "Гомель" і гродзенскі "Нёман".  На 16-й хвіліне пенальці не забіў нападаючы "Гомелю" Раман Васілюк. За дзве хвіліны да перапынку Павел Рыбак усё ж выводзіць гаспадароў поля наперад - 1:0. Аднак на 56-й хвіліне Дзмітрый Кавалёнак зраўнівае лік. І калі на 68-й хвіліне Руслан Кандрашук зноў выводзіць "Гомель" наперад, той жа Кавалёнак за некалькі хвілінаў да фінальнага свістка здолеў зраўняць лік - 2:2.

Нагадаем, яшчэ два матчы тура прайшлі днямі - "Шахцёр" абыграў "Віцебск" з лікам 2:1, а БАТЭ выйграў у мінскага "Дынама" - 2:0. Сёння згуляюць: "Граніт" - "Днепр", "Смаргонь" - "Тарпеда", "Нафтан" - "Дарыда", "Савіт" - "Дынама" (Брэст), "Лакаматыў" - МТЗ-РІПА.

Лідэрам чэмпіянату з'яўляецца БАТЭ - 34 ачкі, у МТЗ-РІПА - 26 ачкоў, у "Віцебска" - 25. Далей каманды размясціліся ў турнірнай табліцы так: "Дынама" (Мінск) - 24, "Шахцёр" - 20, "Нафтан" - 18, "Днепр", "Тарпеда" - па 17, "Дынама" (Брэст), "Гомель" - па 16, "Смаргонь", "Граніт", "Нёман" - па 15, "Савіт" - 13, "Лакаматыў" - 12, "Дарыда" - 7.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі