Генпракурор Беларусі вырашыў абмежаваць доступ да сайта nash-dom.info

Генпракурор Беларусі вырашыў абмежаваць доступ да сайта nash-dom.info

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед вырашыў абмежаваць доступ да сайта арганізацыі Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятываў "Наш дом" (Вільнюс) nash-dom.info. Сцвярджаецца, што "на ім з 2020 года агрэсіўна і бяздоказна крытыкаваліся грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі і яе кіраўніцтва". Сярод прэтэнзій да сайта ёсць і такія: "публікаваліся матэрыялы, накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці... ў дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі і яе кіраўніцтва", а ў асобных артыкулах "свядома дыскрэдытаваліся ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі".

Швед спасылаецца на законы "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і "Аб сродках масавай інфармацыі".

Тры месяцы таму кіраўніцу згаданай арганізацыі "Наш дом" Вольгу Карач у Беларусі ўнеслі ў спіс "арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Генпракурор Беларусі вырашыў абмежаваць доступ да сайта nash-dom.info
Вольга Карач / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі