Генпракуратура Беларусі: асуджаны больш за 400 удзельнікаў пратэстаў

Генпракуратура Беларусі: асуджаны больш за 400 удзельнікаў пратэстаў

Генпракуратура Беларусі паведаміла, што ўжо асуджана больш за 400 удзельнікаў пратэстаў. Агулам пракуроры накіравалі ў суды 468 крымінальных спраў у дачыненні 631 удзельніка "незаконных масавых мерапрыемстваў", ці тых, хто пагражаў гвалтам ці абразіў сілавікоў, чыноўнікаў, рабіў графіці, зрываў дзяржаўную сімволіку і г. д.

Адзначаецца, што "пракуратура арыентавала праваахоўныя органы на аператыўнае ўстанаўленне грамадзян, якія ўчынілі такія правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння".

У лютым 2021-га СК паведаміў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне было распачата больш за 2300 крымінальных спраў супраць пратэстоўцаў, апазіцыянераў, блогераў і г. д. Атрымліваецца, што ў суды накіравалі толькі іх пятую частку.

У Беларусі налічваецца амаль тры сотні палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі