"Газпром нафта" гатова абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты

"Газпром нафта" гатова абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты

Кампанія "Газпром нафта" гатовая абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты. Пра гэта кіраўнік расійскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў заявіў пасля сустрэчы прадстаўнікоў нафтавых кампаній з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам.

"Мы гатовыя абмяркоўваць розныя схемы", — перадае БЕЛТА словы Дзюкава. Так ён адказаў на пытанне пра магчымасць паставак нафты ў Беларусь. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць і давальніцкую схему паставак.

У каментары Еўрарадыё 12 лютага прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка распавёў, што расійскія сеткі заправак у Беларусі выказваюць асцярогі пра недахоп паліва. У прыватнасці, сетка "Газпрам нафты" купіла сутачны запас паліва за межамі Беларусі. Пры гэтым прэс-сакратар канцэрна падкрэсліў, што бензін з беларускіх НПЗ пастаўляецца на ўсе запраўкі краіны — і беларускія, і расійскія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі