Газасілікатныя блокі ўпалі на дзвюх жанчын, іх выратавалі каскі

На вуліцы Леніна пацярпелі дзве жанчыны, жыхаркі Мінска, якія выконвалі будаўнічыя працы. Яны схаваліся ад дажджу пад навес і ў гэты момант вецер скінуў на іх блокі. Жанчыны кажуць, што іх выратавалі будаўнічыя каскі.


Як адзначае "Интерфакс-Запад", цяжкіх траўмаў жанчыны не атрымалі, ім аказалі медычную дапамогу.

Нагадаем, сёння ўраган таксама наведаў Пінск, дзе вырываў з каранямі дрэвы.

Ураган, які абрынуўся на Баранавічы, ноччу дабярэцца да Мінска

Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў

Фота — іntex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі