Вы тут

Гаварцова выйграла турнір у ЗША і паднялася на 49 радкоў у рэйтынгу

Вольга Гаварцова / instagram.com/kentucky_open

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйграла турнір у Нікаласвіле ў ЗША з прызавым фондам 100 тысяч долараў. У фінале яна абыграла амерыканку Клер Лю (289-ю ракетку свету) — 6:4, 6:4.  Гаварцова паднялася на 49 радкоў у рэйтынгу WTA, абноўлены варыянт якога з'явіўся ў панядзелак. Цяпер яна 139-я ракетка свету.

Вользе Гаварцовай 31 год. Яе найвышэйшае месца ў рэйтынгу — 35-е (у чэрвені 2008-га), аднойчы тэнісістка прабілася ў чвэрцьфінал Уімблдона (у 2015 годзе). У сакавіку 2018-га Гаварцова нарадзіла сына.

Арына Сабаленка захавала за сабой 13-е месца, Вікторыя Азаранка — 53-е. Аляксандра Сасновіч апусцілася з 113-га радка на 114-ы. Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца Эшлі Барці з Аўстраліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.