Ганцавіцкіх прадаўцоў прымушаюць плаціць за пратэрмінаваныя тавары

Прадаўцоў адной з ганцавіцкіх крамаў уладальнік прымушае плаціць са сваёй кішэні за тавары, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся. За нязгоду пагражае звальненнем. Прадаўцы звярнуліся па кансультацыю да юрыста з просьбаю не паведамляць іх імёнаў. Юрыст адказаў, што начальнік дзейнічае незаконна. Але прадаўцы не гатовыя шукаць праўду, а потым і працу, у маленькім мястэчку з высокім беспрацоўем.

Між тым няякасныя і пратэрмінаваныя тавары ў гандлёвай сетцы трапляюцца. Мясцовая газета друкавала допіс ганцаўчаніна, які набыў кулёчак хамсы, а дома адчуў, што яна смярдзіць. Не зважаючы на гэта, з’еў 4 рыбіны і атруціўся. Рэкламацыі краме не прад’яўляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі