Вы тут

Гамяльчук даў абвестку, што будзе блінажэрам: "Гатовы пад'ехаць куды заўгодна"

Гамяльчук даў абвестку, што гатовы есці бліны за іншых / pixabay.com

У Гомелі з'явіўся блінажэр, які гатовы есці бліны ўдзень і ўначы, пішуць "Моцныя навіны".

Мужчына размясціў абвестку на адной з найбуйнейшых інтэрнэт-пляцовак аб'яваў у Беларусі. 39-гадовага мужчыну завуць Ілля. Ідэя прыйшла яму ў галаву падчас Масленіцы. Гамяльчук кажа, што сам пячы бліны не ўмее, але нехта можа адгукнуцца і запрасіць яго даесці свае бліны. Ілля кажа, што паслугу аказвае бясплатна і нават гатовы прынесці з сабой каньяк ці нешта яшчэ.

Праўда, пакуль што на абвестку гамельчука з прапановамі бліноў ніхто не адгукнуўся. Яму напісаў толькі адзін хлопец, які заклікаў аб'яднацца і працаваць у камандзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.