Галоўны музей Даніі пакажа “Намаляваную пустату” Боба Дылана

У Дзяржаўным музеі мастацтваў Даніі (Statens Museum for Kunst) пройдзе выстава карцін, напісаных вядомым музыкам Бобам Дыланам (Bob Dylan), піша газета The New York Times. Экспазіцыя, у межах якой будуць выстаўленыя каля 100 палотнаў, як чакаецца, адкрыецца восенню 2010 года.

На выставе каля 30 карцін будуць прадстаўленыя шырокай публіцы ўпершыню - гэта напісаная акрылам “Бразільская серыя”. Таксама ў Капенгагене выставяць серыю карцін “Намаляваная пустата”.

Боб Дылан захапляецца жывапісам ужо шмат гадоў, аднак яго першая выстава прайшла толькі ў 2007 годзе. У маленькай прыватнай галерэі ў нямецкім горадзе Хемніц былі прадстаўленыя 170 малюнкаў Дылана з серыі “Намаляваная пустата”, зробленых ім у перыяд з 1989 па 1992 гады і пазней размаляваных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі