Галандская кампанія можа купіць бабруйскі піўзавод - «КоммерсантЪ»

Бабруйскі піўзавод «Сябар» плануе купіць галандская кампанія Heineken. Пра гэта піша 25 снежня газета «КоммерсантЪ» з спасылкай на сваю крыніцу на заводзе. У ліку цяперашніх суўладальнікаў завода - А1 (уваходзіць у «Альфа‑груп») і Detroit Investment (экс‑уладальнік «Піваварняў Івана Таранава»).

Завод ацэнены ў 60 мільёнаў долараў (толькі ў мадэрнізацыю піўзаводу «Сябар» цяперашнія акцыянеры з 2004 года ўклалі каля 35 мільёнаў долараў).

Прэс-служба Heineken заяўляе, што кампанія «не каментуе чуткі». Аднак, паводле звестак «Коммерсанта», які спасылаецца на крыніцу ў галоўным офісе Heineken, пра ўгоду мусіць быць аб’яўлена да канца года.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі