Галадоўніцаў з “Маці 328” запрасілі на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзідэнта

Галадоўніцаў з “Маці 328” запрасілі на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзідэнта

Удзельніцы руху “Маці 328”, якія распачалі галадоўку, атрымалі запрашэнне на сустрэчу з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай. Як паведамляе Радыё Свабода, увечары 27 красавіка ў кватэру ў Калінкавічах, дзе сабраліся ўдзельніцы акцыі пратэсту,  прыйшоў старшыня мясцовага савета дэпутатаў Віктар Замосцік і прадстаўнік раённай улады, нехта Гвоздзь Сяргей Аляксандравіч. Пра гэта распавяла прадстаўніца руху “Маці 328” Тацяна Канеўская.

Меркавана, сустрэча пройдзе 2 траўня, паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца Калінкавіцкага райвыканкама. Галадоўніцам далі ноч падумаць і раніцай яны прадставілі спіс чыноўнікаў, якіх хочуць бачыць на гэтай сустрэчы. Сярод іх міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Ад сустрэчы толькі з Качанавай удзельніцы галадоўкі адмовіліся, бо адміністрацыя кіраўніка дзяржавы не мае права на заканадаўчую ініцыятыву. Нягледзячы на крок насустрач з боку ўлады, жанчыны вырашылі працягваць галадоўку.

Акцыю распачалі 27 красавіка 12 удзельнікаў руху “Маці 328” у Пухавіцкім раёне і Калінкавічах. Пра падтрымку ўдзельнікаў галадоўкі заявілі прадстаўніку руху на Магілёўшчыне. Сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” заканадаўства дамагаюцца яго змякчэння і дыферэнцыяванага падыходу пры ацэнцы ступені цяжкасці злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі