Вы тут

Футбольны матч не мог пачацца з-за атакі пчол на стадыён

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Бразіліі футбольны матч паміж камандамі "Форталеза" і "Інтэрнасьёналь" не мог пачацца з-за атакі пчол на стадыён. Насякомыя "акупавалі" адзін з кутніх сцяжкоў. Ратавальнікі паспрабавалі адагнаць пчол з дапамогай вады, але безпаспяхова. Тады супрацоўнікі стадыёна вырашылі праблему з дапамогай хімікатаў. Як інфармуе unian.net, суддзя не мог вывесці каманды на поле на працягу 20 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.