Футбольная зборная Партугаліі — чэмпіён Еўропы! (відэа)

Футбольная зборная Партугаліі — чэмпіён Еўропы! (відэа)

Футбольная зборная Партугаліі — чэмпіён Еўропы! Упершыню ў сваёй гісторыі! У фінальным матчы ў Парыжы партугальцы без траўмаванага і замененага на 25-й хвіліне Крышціяну Раналду ў дадатковы час абыгралі французаў — 1:0. Адзіны гол на 109-й хвіліне забіў дальнім ударам Эдэр.

Французы мелі перавагу на працягу матчу. Партугальцы без Раналду пераважна абараняліся, атакавалі зрэдку. Аднак галоў у асноўны час не было. Праўда, ужо ў даданыя хвіліны мяч трапіў у штангу партугальскай брамы. У дадатковы час мяч патрапіў ужо ў перакладзіну французскай брамы. А неўзабаве пасля гэтага здарыўся гол. Адыграцца зборная Францыі не змагла і прайграла фінал хатняга чэмпіянату Еўропы.

Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Антуан Грызман, які забіў 6 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі