Футбольная зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі прайграла Казахстану

Заўзятары зборнай Казахстана на трыбунах разгарнулі такі плакат / t.me/vlastkz
Заўзятары зборнай Казахстана на трыбунах разгарнулі такі плакат / t.me/vlastkz

22 верасня футбольная зборная Беларусі прайграла ў Астане Казахстану — 1:2 (упершыню ў гісторыыі). Гэта быў паядынак Лігі нацый (ліга С), перадапошні для дружыны Георгія Кандрацьева. Беларуская зборная — аўтсайдэр групы, яе сапернік — лідар.

Міхаіл Габышаў вывеў наперад гаспадароў поля на 29-й хвіліне. Павел Савіцкі аднавіў раўнавагу ўжо ў даданыя да асноўнага часу першага тайма хвіліны. Пераможны гол забіў на 79-й хвіліне Бахціёр Зайнутдзінаў

У першым матчы Беларусі з Казахстанам была нічыя 1:1.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Хаткевіч, Пячэнін, Юдзянкоў, Швяцоў, Палякоў, Эбонг, Яблонскі (капітан), Клімовіч (Лісаковіч, 61), Шаўчэнка (Малькевіч, 84), Савіцкі (Грамыка, 76), Багамольскі (Бахар, 61).

Зборная Славакіі сенсацыйна прайграла Азербайджану — 1:2. У зборнай Казахстана стала 13 ачкоў (5 матчаў), у Азербайджана — 7 (5), у Славакіі — 6 (5), у Беларусі — 2 ачкі (5) і яны ўжо дакладна застануцца на апошнім месцы. 25 верасня беларусы згуляюць у Сербіі са славакамі. А далей іх чакае стыкавы матч за права застацца ў лізе "С".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі