Футбалістаў клуба "Славія" атакаваў вірус
![Футбалісты "Славіі" затэмпературылі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/termometr-2001.jpg.webp?itok=3oujwqnl)
Футбалісты "Славіі" затэмпературылі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У футбольным клубе "Славія" захварэла шмат гульцоў, паведамляе прэс-служба каманды.
"Вірус атакаваў "Славію". Вялікая колькасць футбалістаў затэмпературылі і адчуваюць недамаганне", — гаворыцца ў паведамленні.
Трэнерскі штаб мазырчукоў вырашыў адмяніць таварыскі матч з "Тарпеда-БелАЗ". Сустрэча мусіла прайсці 21 студзеня ў жодзіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.