Францыя аштрафавала Google

Амерыканскага інтэрнэт-гіганта Google аштрафавалі на 150 тысяч еўра па справе аб зборы персанальных дадзеных карыстальнікаў. На працягу 48 гадзін кампанія павінна змясціць рашэнне суда на сваёй французскай галоўнай старонцы (google.fr), паведамляе РІА "Новости".



Нагадаем, у чэрвені 2013-га Францыя заявіла аб намеры аштрафаваць Facebook, Twitter і Google+ у выпадку, калі іх палітыка канфідэнцыйнасці на працягу трох тыдняў не будзе прыведзеная ў адпаведнасць з заканадаўствам краіны. Французскі бок лічыў, што інтэрнэт-гігант не прадастаўляе дастатковай колькасці інфармацыі пра тое, якім чынам збіраюцца і як доўга захоўваюцца дадзеныя карыстальнікаў.



Еўрапейскія ўлады заклапочаныя палітыкай канфідэнцыйнасці Google, якая з сакавіка 2012 года аб'яднала асабістую інфармацыю карыстальнікаў з сваіх розных інтэрнэт-службаў і спрасціла правілы іх выкарыстання. Расследаванне ў адносінах кампаніі праводзілася не толькі ў Францыі, але і ў шэрагу іншых краін — Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі