Французскае антыдопінгавае агенцтва цалкам апраўдала беларускага канаіста

Французскае антыдопінгавае агенцтва цалкам апраўдала беларускага канаіста

Дысцыплінарная камісія французскага нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва цалкам апраўдала беларускага вясляра Максіма Пятрова. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Апавяшчэнне ад французскага боку беларускі спартовец атрымаў 18 траўня. Гэтую інфармацыю пацвердзілі таксама адвакаты, якія прадстаўлялі інтарэсы Пятрова на слуханнях дысцыплінарнай камісіі. Гэтыя слуханні прайшлі 22 сакавіка 2017 года ў Парыжы.

Раней у лютым 2017 года Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) афіцыйна зняло з беларускіх весляроў усе падазрэнні ва ўжыванні допінгу. У ліку апраўданых быў і Пятроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі