Франак Вячорка дамагаецца праз суд аднаўлення на журфаку БДУ
Актывіст апазіцыі Франак Вячорка, адлічаны з 3-га курса журфаку БДУ, падаў пазоў у суд пра сваё аднаўленне на вучобе. 5 красавіка пакет дакументаў быў высланы ў Мінгарсуд. Аднаўлення Вячорка патрабуе непасрэдна ад рэктара БДУ Васіля Стражава.
Апрача таго, Вячорка паспрабаваў прайсці прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для паступлення на журфак. У выніку сумоўя яго прызналі нягодным для навучання на журналістыцы.
Нагадаем, Франка Вячорку адлічылі пасля адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёну, куды ён прыйшоў падтрымаць актывістку Юлію Сіўцову. Супрацоўнікі міліцыі звінавацілі Вячорку ў дробным хуліганстве. Яго арыштавалі на 15 сутак, з-за чаго ён не паспеў на сесію, што і стала фармальнай падставай для адлічэння.
БелаПАН